Даступнасьць у Kubuntu
- Мы хацім зрабіць каб кампутарам мог карыстацца кожны, незалежна ад фізычных
абставін. Такім чынам, мы забяспечваем сродкі, якія робяць Kubuntu адной з
самых даступных апэрацыйных сыстэмаў.
- Гэтыя інструмэнты сабраныя ў адным мейсцы: Спэцыяльныя магчымасьці,
што ўнутры "Наладак сыстэмы". Там вы можаце ўключыць такія карысныя
інструмэнты, як Клявішы-мадыфікатары, Фільтры клявіятуры,
і Жэсты актывацыі.
- Не забудзьцеся таксама зазірнуць у мэню Вонкавы выгляд . Вы можаце
выбіраць паміж рознымі візуальнымі стылямі й нават зьмяняць шрыфты, якія
выкарыстоўваюцца праграмамі.